Мы з сябрамі пабудавалі мабільную лазню "Чыстыя капыты" і пачынаем відэа праект “ГосьЦі” пра жыццё беларусаў замежжа. Да нас будуць прыязджаць беларусы замежжа з розных гарадоў Злучаных Штатаў і, спадзяемся, у хуткай будучыні, таксама з іншых краін. Нашы госці будуць распавядаць пра сваё жыццё пасля таго, як яны з'ехалі з Беларусі, і пра іх мясцовую беларускую суполку. Улетку мы плануем вандраваць з лазняй і наведваць сяброў у іншых гарадах.
У нас будуць у гасцях музыкі, мастакі, спартыўцы, рэжысёры, бізнэсоўцы, і іншыя цікавыя і паспяховыя беларусы, якія зараз жывуць у замежжы, каб пазнаёміць Вас з таленавітымі, шчырымі, ды інтэлігентнымі беларусамі, якія застаюцца беларусамі і за тысячы кіламетраў ад роднага кута. Ад Вас, паважаныя гледачы, мы будзем чакаць ідэі для традыцыйных беларускіх рэцэптаў, якія Вам цікавы і каго б вы жадалі пабачыць у якасці наступнага госця.
Наш праект будзе на беларускай мове, каб паказаць беларусам па ўсім свеце, як важна зараз для нас ведаць родную мову і размаўляць на ёй, таму што беларуская мова - гэта самая мілагучная мова і, на жаль, менш чым 10% беларусаў па ўсім свеце кожны дзень размаўляюць на роднай мове.
Спадзяемся, што мы зацікавілі Вас пазнаёміцца з нашым праектам, і дадаць трошкі беларускага кантэнту ў вашым жыцці. Падпісвайцеся на наш канал і чакайце прэм'еры выпуску на gosci.us
Чакаем і Вас да нас у госьЦі!
Copyright © 2021 госьЦі - All Rights Reserved.
We use cookies to analyze website traffic and optimize your website experience. By accepting our use of cookies, your data will be aggregated with all other user data.